Новости
Абудзіць у маладога пакалення цікавасць да культуры роднага краю,нацыянальных традыцый – вось мэта мерапрыемства “Фальклорны калейдаскоп ”Калядныя сустрэчы”, якое праводзілася напярэдадні Каляд для вучняў 5-8 класаў. Арганізаваць правядзенне сустрэчы ўзяліся класныя кіраўнікі гэтых класаў. Так атрымалася, што гэта школьныя настаўнікі-філолагі: Лявонава Л.М.,Сомава В.У.,Муцюк Н.І.,а таксама настаўніца гісторыі і загадчык школьнага музея Галавачова Н.М. Каму, як не гэтым людзям, займацца фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці сваіх выхаванцаў.Вырашэнню пастаўленых мэтаў спрыяла ўсё: правядзенне мерапрыемства ў “Беларускай хатцы”, святочны настрой,таямнічасць калядных абрадаў, гарачы чай з салодкімі пачастункамі.
У рамках патрыятычнага выхавання школьнікаў вучні 5-8 класаў на зімовых канікулах (28.12.17) наведалі музей Міная Шмырова ў г.Віцебску. Сказаць, што дзеці даведаліся пра жыццё і партызанскую дзейнасць легендарнага камандзіра - не сказаць нічога. На парозе нас сустрэў супрацоўнік музея, які з першых хвілін захапіў увагу дзяцей. Не сказаўшы ні слова пра экспазіцыі, ён разбіў дзяцей і настаўнікаў на каманды і прапанаваў згуляць у гістарычны квест. Дзякуючы заданням гульні, за 20 хвілін мы ўжо добра арыентаваліся ў залах музея і ведалі шмат інфармацыі пра экспанаты. Пасля гэтага была цікавейшая экскурсія,прагляд дакументальнага фільма, а потым наведванне бліндажоў, акопаў.
Лёс Міная Шмырова заслугоўвае таго, каб пра яго ведала падрастаючае пакаленне.
https://vk.com/shmyrev.museum?w=wall-57164336_709%2Fall